Лесьвіцы, падкопы, па рэках: мігранты працягваюць спробы трапіць у Польшчу зь Беларусі. З пачатку году — больш за 6 тысяч спробаў

На беларуска-польскай мяжы

За мінулы дзень у Польшчы зафіксавалі 17 спробаў незаконна трапіць у краіну з боку Беларусі, паведамляе Памежная служба Польшчы.

Грамадзяне Эгіпту, Індыі і Іраку прабіраліся ў Польшчу пры дапамозе лесьвіцы і праз поймы рэк. Іх затрымалі. Інцыдэнты мелі месца ў раёнах Белавежы, Пласкі, Нараўкі, Дубічаў-Царкоўных.

7 липеня ў Польшчу зь Беларусі спрабаваў незаконна трапіць 21 мігрант, частка зь іх пералезла праз плот з дапамогай лесьвіц, частка — трапіла ў Польшчу па рэках.

Па стане на 1 ліпеня Памежная служба Польшчы з пачатку 2022 году зафіксавала 5979 спробаў нелегальна трапіць у Польшчу зь Беларусі, у чэрвені — 596.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Завяршылася будаўніцтва сьцяны паміж Польшчай і Беларусьсю

30 чэрвеня Польшча аб’явіла аб завяршэньні будаўніцтва 180-кілямэтровага плота на мяжы зь Беларусьсю, яго даўжыня складае 186,25 км, кошт будаўніцтва ацэньваецца ў 353 млн эўра.

Тым ня менш, спробы незаконна трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі не спыніліся. Мігранты спрабуюць пералезьці праз плот на тых участках, дзе ён яшчэ не забясьпечаны калючым дротам у верхняй частцы. Таксама памежная служба паведамляе пра спробы мігрантаў пераплавіцца праз рэкі, Таксама ёсьць паведамленьні аб падкопах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Людзі ўжо капаюць пад плотам». Польскі юрыст расказаў, што мігранты пасьпяхова падкопваюць агароджу на мяжы зь Беларусьсю

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Польскія памежнікі знайшлі падкопы пад новай 5-мэтровай загародай на беларускай мяжы