Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Сьцяна паміж Польшчай і Беларусьсю
Польшча пачала будаўніцтва агароджы на мяжы зь Беларусьсю сёлета ў студзені на фоне міграцыйнага крызісу. Апошнія работы ва ўзьвядзеньні загароды працягласьцю амаль 187 кілямэтраў сканчаюцца сёньня, 30 чэрвеня, паведамілі ў памежнай службе Польшчы.
«25 студзеня пачалося ўзьвядзеньне фізычнага бар’ера на польска-беларускай мяжы. Сёньня работы падыходзяць да канца», — гаворыцца ў паведамленьні Памежнай варты.
Таксама польскія памежнікі выклалі відэа, на якім паказалі агароджу.
Працягласьць плота на тэрыторыі Любельскага і Падляскага ваяводзтваў складае 186,25 км. Для яго будаўніцтва спатрэбілася 49 тыс. тон сталі. Загарода вышынёй 5,5 м таксама забясьпечана калючым дротам.
«Запора». Як выглядае пяцімэтровая сьцяна паміж Польшчай і Беларусьсю. ФОТА
1/7Супрацоўнікі памежнай службы каля сьцяны на польска-беларускай мяжы каля вёскі Толчы Падляскага ваяводзтва на паўночным усходзе Польшчы, 8 чэрвеня 2022
У студзені на фоне міграцыйнага крызісу Польшча пачала будаўніцтва агароджы на мяжы зь Беларусьсю, вышыня якой складае 5,5 мэтра.
Здача ў эксплюатацыю першых завершаных участкаў загароды прайшла 3 чэрвеня. У Польшчы яе называюць словамі «Запора» і «Бар'ер».
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
2/7Бусел ідзе па полі перад сьцяной на польска-беларускай мяжы недалёка ад вёскі Толчы на паўночным усходзе Польшчы, 8 чэрвеня 2022
У студзені на фоне міграцыйнага крызісу Польшча пачала будаўніцтва агароджы на мяжы зь Беларусьсю, вышыня якой складае 5,5 мэтра.
Здача ў эксплюатацыю першых завершаных участкаў загароды прайшла 3 чэрвеня. У Польшчы яе называюць словамі «Запора» і «Бар'ер».
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
3/7Від на сьцяну на польска-беларускай мяжы, 8 чэрвеня 2022
У студзені на фоне міграцыйнага крызісу Польшча пачала будаўніцтва агароджы на мяжы зь Беларусьсю, вышыня якой складае 5,5 мэтра.
Здача ў эксплюатацыю першых завершаных участкаў загароды прайшла 3 чэрвеня. У Польшчы яе называюць словамі «Запора» і «Бар'ер».
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
4/7Сьцяна на польска-беларускай мяжы, 8 чэрвеня 2022
У студзені на фоне міграцыйнага крызісу Польшча пачала будаўніцтва агароджы на мяжы зь Беларусьсю, вышыня якой складае 5,5 мэтра.
Здача ў эксплюатацыю першых завершаных участкаў загароды прайшла 3 чэрвеня. У Польшчы яе называюць словамі «Запора» і «Бар'ер».
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
5/7Сьцяна на польска-беларускай мяжы, 8 чэрвеня 2022
У студзені на фоне міграцыйнага крызісу Польшча пачала будаўніцтва агароджы на мяжы зь Беларусьсю, вышыня якой складае 5,5 мэтра.
Здача ў эксплюатацыю першых завершаных участкаў загароды прайшла 3 чэрвеня. У Польшчы яе называюць словамі «Запора» і «Бар'ер».
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
6/7Памежнікі патрулююць на квадрацыклах уздоўж сьцяны на польска-беларускай мяжы каля вёскі Толчы, на паўночным усходзе Польшчы. 8 чэрвеня 2022
У студзені на фоне міграцыйнага крызісу Польшча пачала будаўніцтва агароджы на мяжы зь Беларусьсю, вышыня якой складае 5,5 мэтра.
Здача ў эксплюатацыю першых завершаных участкаў загароды прайшла 3 чэрвеня. У Польшчы яе называюць словамі «Запора» і «Бар'ер».
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
7/7Сьцяна на польска-беларускай мяжы, 8 чэрвеня 2022
У студзені на фоне міграцыйнага крызісу Польшча пачала будаўніцтва агароджы на мяжы зь Беларусьсю, вышыня якой складае 5,5 мэтра.
Здача ў эксплюатацыю першых завершаных участкаў загароды прайшла 3 чэрвеня. У Польшчы яе называюць словамі «Запора» і «Бар'ер».
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Previous slide
Next slide
Шэраг беларускіх і польскіх эколягаў актыўна выступалі супраць ідэі будаўніцтва загароды. Яны сьцьвярджалі, што яна стане перашкодай для натуральнай міграцыі жывёлаў, заблякуе шляхі мядзьведзяў, зуброў, ваўкоў, аленяў і ласёў. «Калючка» паўзьверх плота будзе пагрозай для птушак. Зубры, напрыклад, ня здолеюць выкарыстаць выдатныя месцы для ацёлу, для кармавой базы, ня будзе абмену генамі.
Паводле эколягаў, новая сьцяна можа аказваць нэгатыўны ўплыў на папуляцыі жывёлаў і празь дзесяцігодзьдзі. Раней амаль 1800 навукоўцаў падпісалі зварот да Эўракамісіі на сайце naukadlaprzyrody.pl з патрабаваньнем спыніць будаўніцтва агароджы.
У памежнай службе Польшчы сёньня па выніках будаўніцтва агароджы адзначылі, што ў ёй прадугледжаны 24 вялікія праходы для пропуску буйных жывёлаў, а таксама 140 тысяч «дзірак» для дробных.