У Львове пачалі падрыхтоўку да абароны на выпадак «эскаляцыі зь беларускага боку»

2 ліпеня мэр Львова Андрэй Саодвы сабраў апэратыўную нараду з удзелам ваеннага і цывільнага кіраўніцтва Львова, каб абмеркаваць магчымыя плян дзеяньняў «у выпадку эскаляцыі зь беларускага боку».

Пра гэта ён паведаміў у сваім Тэлеграм-канале.

«У кожным раёне горада будзе створаны штаб абароны і праведзеная дадатковая падрыхтоўка для чальцоў добраахвотніцкіх фармаваньняў тэрытарыяльнай абароны. Пакуль мы ня будзем пераводзіць іх на кругласутачнае дзяжурства, але гэтае рашэньне можа зьмяніцца ў любы момант.

Таксама разглядаем варыянт фармаваньня рэзэрвовых добраахвотніцкіх батальёнаў з работнікаў гарадзкой рады і камунальных прадпрыемстваў», — піша Садовы.

Таксама, па словах мэра, працягвае фармавацца стратэгічны рэзэрв прадуктаў на выпадак блякаваньня шляхоў забесьпячэньня. «Трэба рыхтавацца да халоднай зімы і забясьпечыць магчымасьць абаграваньня бяз газу», — папярэджвае Садовы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Беларусь рыхтуецца ваяваць. Думка ўкраінскага вайсковага экспэрта

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ці пашле Лукашэнка беларускае войска на вайну?

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Паўторны наступ з боку Беларусі магчымы і можа пачацца хутка, — былы намесьнік камандуючага сіламі спэцапэрацый Украіны