Супраць затрыманага дырэктара dev.bу Віталя Андроса завялі крымінальную справу

Віталь Андрос

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. Дырэктара і яго жонку затрымалі 23 чэрвеня.

Па якім артыкуле заведзена крымінальная справа пакуль невядома, піша Вясна.

23 чэрвеня сілавікі затрымалі дырэктара і галоўнага бухгальтара dev.bу — Віталя і Алену Андросаў. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што «пара гуляла важную ролю ў працы парталу, на якім мэтанакіравана распальваліся нэгатыўныя эмоцыі да сваёй краіны ва ўгоду так званым эўрапейскім каштоўнасьцям».

«Дэв Бай Мэдыя» зьяўляецца рэзыдэнтам Парка высокіх тэхналёгій. Партал dev.by зьявіўся ў 2009 годзе. Акрамя навін IT-сфэры ён надае паслугі па пошуку кандыдатаў для працаўладкаваньня, публікуе дасьледаваньні рынку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі дырэктара і галоўнага бугальтара кампаніі «Дэв Бай Мэдыя», якая валодае парталам IT-навін dev.by
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Dev.by: Звыш 20 тысяч IT-спэцыялістаў выехалі зь Беларусі за два апошнія гады
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 чэрвеня: яшчэ два чалавекі ў «тэрарыстычным» сьпісе; затрыманьні ўдзельніка дваровага чату і футбольнага фаната