Пуцін: Расея «ў найбліжэйшыя месяцы» перадасьць Беларусі ракетныя комплексы «Іскандэр-М»

Уладзімір Пуцін, архіўнае фота

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Санкт-Пецярбургу заявіў, што Расея «ў найбліжэйшыя месяцы» перадасьць Беларусі ракетныя комплексы «Іскандэр-М».

Агенцтва ТАСС паведамляе, што Лукашэнка папрасіў Пуціна дапамагчы зь «люстраным адказам» на палёты авіяцыі NATO зь ядзернай зброяй каля межаў Беларусі. На гэта Пуцін нібыта адказаў, што пакуль няма неабходнасьці ў такім «люстраным адказе».

Падчас сустрэчы Лукашэнка заявіў, што Беларусь занепакоеная «канфрантацыйнай палітыкай» Польшчы і Літвы. Ён параўнаў абмежаваньне транзыту ў Калінінградзкую вобласьць з «абвяшчэньнем вайны». Лукашэнка таксама заявіў, што яму «жыцьцёва важна» абмеркаваць з Пуціным пытаньні абароны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва заклікала NATO павялічыць прысутнасьць у балтыйскіх краінах праз «пагрозу з тэрыторыі Беларусі»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лаўроў заявіў, што ЭЗ і NATO зьбіраюць кааліцыю для вайны з Расеяй