Суд абгрунтаваў гэта парушэньнем «сьвецкасьці» Францыі — прынцыпу дзяржаўнага нэўтралітэту ў адносінах да рэлігіі. Пра гэта паведаміла агенцтва Associated Press.
У траўні 2022 году францускі горад Грэнобль, прыслухаўшыся да мясцовых актывістаў, прагаласаваў за зьмякчэньне дрэс-коду ў басэйнах, у тым ліку дазволіў жанчынам купацца ў буркіні і топлес. Мэр Грэноблю настойваў, што ў жанчын павінна быць права насіць? што яны жадаюць, а таксама дэманстраваць свае рэлігійныя погляды ў басэйнах і на вуліцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Швайцарцы прагаласавалі супраць адзеньня, што закрывае тварУрад Францыі ў асобе прэфэкта аспрэчыў рашэньне Грэноблю ў судзе. У аўторак, 21 чэрвеня, Вышэйшы адміністрацыйны суд Францыі пацьвердзіў, што дазвол буркіні незаконны. Згодна з рашэньнем суду, галасаваньне ў Грэноблі было праведзена «для задавальненьня рэлігійнага патрабаваньня» і «наносіць шкоду нэўтралітэту дзяржаўных службаў».
Дазвол плаваць жанчынам топлес у судзе не аспрэчваўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нідэрлянды ўводзяць забарону на нашэньне паранджы і нікабуМіністар унутраных спраў Францыі назваў пастанову суда «перамогай сьвецкасьці». Мусульманскія праваабарончыя арганізацыі ў Францыі заявілі, што забарона на нашэньне буркіні абмяжоўвае асноўныя свабоды і дыскрымінуе жанчын-мусульманак.
- У 2016 годзе каля трыццаці прыбярэжных курортаў Францыі забаранілі жанчынам насіць на сваіх пляжах буркіні. Забароны былі ўведзеныя пасьля шэрагу ісламісцкіх нападаў у Францыі. ААН заклікала Францыю адмяніць забарону, бо яна зьяўляецца «сур’ёзным і незаконным парушэньнем асноўных свабод».
- У 2010 годзе Францыя забараніла жанчынам насіць нікаб і паранджу, якія закрываюць твар, у грамадзкіх месцах. У Францыі пражывае больш за 5 мільёнаў мусульман — больш, чым у любой іншай эўрапейскай краіне.