Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данія забараніла насіць нікаб і бурку ў грамадзкіх месцах


Парлямэнт Даніі забараніў нашэньне ў грамадзкіх месцах вопраткі, якая закрывае твар, уключна зь нікабам і буркай. Выключэньнем зьяўляюцца галаўныя ўборы, нашэньне якіх прадугледжана законам. У прыватнасьці, матацыклісты па-ранейшаму будуць абавязаны насіць шлемы.

Забарона ўступае ў сілу з 1 жніўня. За парушэньне закона першы раз пагражае штраф у памеры адной тысячы дацкіх крон (каля 160 даляраў). За паўторнае парушэньне штраф можа быць павялічаны да дзесяці тысяч крон. Закон распаўсюджваецца як на жыхароў Даніі, так і на турыстаў.

Як адзначае дацкая рэдакцыя выданьня The Local, паліцыя ня будзе сілай здымаць галаўныя ўборы з парушальнікаў закона. Іх будуць прасіць вярнуцца дадому. Тых, хто жыве далёка, будуць дастаўляць у паліцэйскія ўчасткі, адкуль іх змогуць забраць родныя.

Amnesty International раскрытыкавала прыняцьце новага закона, назваўшы яго парушэньнем правоў мусульманскіх жанчын. Па дадзеных The Local, абмежаваньні могуць закрануць 150-200 мусульманак, якія пражываюць у Даніі і якія цалкам зачыняюць твар. Ва ўрадзе пры гэтым адзначаюць, што новая забарона не абмяжоўвае права насіць хіджаб або іншую рэлігійную вопратку.

Раней нашэньне адзеньня і галаўных убораў, якія зачыняюць твар, ужо забаронена, у прыватнасьці, у Аўстрыі, Бэльгіі і Францыі, у некаторых раёнах Швайцарыі і Гішпаніі, а таксама ў правінцыі Квэбэк у Канадзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG