Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швайцарцы прагаласавалі супраць адзеньня, што закрывае твар


Ілюстрацыйнае фота.

Большасьць выбарнікаў у Швайцарыі на рэфэрэндуме выказаліся за забарону нашэньня адзеньня і галаўных убораў, якія хаваюць твар.

Па папярэдніх падліках тэлерадыёкарпарацыі SFR і выданьня Tagesanzeiger, 52 адсоткі жыхароў краіны ня хочуць бачыць на вуліцах сваіх гарадоў закрытыя твары.

За забарону прагаласавала большасьць з 26 кантонаў Швайцарскай канфэдэрацыі.

Ініцыятыва аб забароне на бурку належыць дэпутатам правага крыла нацыянал-кансэрватыўнай Народнай партыі Швайцарыі. Выключэньнем стануць толькі масавыя рэлігійныя мерапрыемствы.

Пасьля зацьвярджэньня вынікаў рэфэрэндуму прадпісаньне аб відах адзеньня ў грамадзкіх месцах зьявіцца ў канстытуцыі Швайцарскай Канфэдэрацыі. Па стане на 2018 год доля мусульман сярод усіх жыхароў Швайцарыі складала каля 450 тысяч, або 5,3 працэнта.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG