Кіеўская гарадзкая рада пазбавіла Менск статусу горада-пабраціма

Майдан Незалежнасьці ў Кіеве

Як сказаў мэр Кіева Віталь Клічко, цяпер нічога не перашкаджала пазбавіць беларускую сталіцу такога статусу.

Менск больш ня горад-пабрацім Кіева. Такое рашэньне прынялі дэпутаты Кіеўскай гарадзкой рады. Рашэньне афіцыйна абвясьціў мэр Кіева Віталь Клічко.

«Менск ужо наўрад ці можна назваць горадам-пабрацімам Кіева. Таму нішто не перашкаджала нам прыняць рашэньне аб пазбаўленьні такога статусу беларускай сталіцы. Краіна, з тэрыторыі якой ракеты паляцелі ва ўкраінскія гарады і пасёлкі, і адбывалася ўварваньне расейскіх войскаў у нашу дзяржаву».

Як выглядае Ірпень праз два месяцы пасьля акупацыі расейскімі войскамі, што зайшлі зь Беларусі. ФОТА

Гэта ўжо ня першы разрыў пабрацімскіх ці партнэрскіх зносінаў паміж беларускімі і замежнымі гарадамі, які адбыўся праз палітыку рэжыму Лукашэнкі. Напрыклад, літоўскі Панявеж адмовіўся ад супрацы зь Віцебскам, украінскія Оўруч — з Мазыром, Чарнігаў — з Гомлем, а Мікалаеў — з Браславам і Магілёвам.

У сваю чаргу, у сьнежні 2021 Берасьце з уласнай ініцыятывы замарозіла адносіны з горадам-пабрацімам у Галяндыі. Тады ў беларускім горадзе патлумачылі гэта «шэрагам недружалюбных крокаў» мэрыі Кувордэна і тым, што галяндцы нібыта самі першымі замарозілі стасункі. Але ў самім галяндзкім горадзе сказалі, што адносінаў не замарожвалі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Я ад беларусаў ня ўзяў бы нават ваткі і бінціка». Праваабаронца Тацяна Гацура-Яворская пра тое, як беларусам дапамагаць Украіне