ААН: мяжу на выезд з Украіны ад пачатку вайны перасеклі звыш 7 мільёнаў грамадзян

Украінскія ўцекачы на мяжы з Польшчай

Тым часам ва Ўкраіну вярнуліся амаль 4,5 мільёна грамадзян, якія ад вайны выяжджалі з краіны.

Агенцтва ААН у справах уцекачоў паведаміла , што з Украіны ад пачатку вайны выехалі 7 270 939 грамадзян.

Пры гэтым адзначаецца, што вядзецца пра колькасьць грамадзян, якія перасеклі мяжу на выезд з Украіны, а не аб колькасьці зарэгістраваных уцекачоў.

Згодна з інфармацыяй ААН, з 28 лютага мяжу на ўезд ва Ўкраіну перасеклі 2 313 717 асобаў.

Паводле апошніх зьвестак, 3 204 047 грамадзян, якія выехалі з Украіны з 24 лютага, зьвярнуліся па дапамогу і зарэгістраваныя ў адмысловых праграмах падтрымкі ў эўрапейскіх краінах. У паведамленьні падкрэсьліваецца, што гэтая статыстыка падрыхтаваная на аснове зьвестак, перададзеных украінскімі ўладамі.

Амаль 4,5 мільёна ўкраінцаў вярнуліся ва Ўкраіну пасьля выезду на пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня на ўкраінскую тэрыторыю.

«Найбольшыя істотныя паказчыкі колькасьці тых, хто вяртаецца, зафіксаваныя на поўначы Ўкраіны і ў Кіеве. У той жа час у сельскую мясцовасьць вярнуліся толькі 1% апытаных», — паведаміла Міжнародная арганізацыя міграцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Я ад беларусаў ня ўзяў бы нават ваткі і бінціка». Праваабаронца Тацяна Гацура-Яворская пра тое, як беларусам дапамагаць Украіне