Пра гэта сайту Кавказ.Реалии паведаміла крыніца ў галоўным упраўленьні Фэдэральных войскаў Нацыянальнай гвардыі па Краснадарскім краі. Таксама гэтую інфармацыю пацьвердзіў і адзін з вайскоўцаў. Паводле яго, расгвардзейцы вельмі незадаволеныя выплатамі, якія паступілі за два месяцы знаходжаньня ва Ўкраіне — яны аказаліся значна ніжэйшымі, чым расказваюць прапагандысцкія СМІ. І гэта стала адной з прычын адмовы.
«Толькі на днях прыйшла выплата за другі месяц знаходжаньня там. І калі за першы месяц заплацілі 100 тысяч, то цяпер — 50. Камандаваньне патлумачыла гэта падзеньнем курсу даляра — выплата разьлічваецца з парадку 50 даляраў за дзень знаходжаньня, але робіцца ў рублях па расейскім курсе», — растлумачыў суразмоўца.
Калі 10 сакавіка афіцыйны курс даляра ў Расеі складаў 120 рублёў, то 26 траўня — 56 рублёў, чым і тлумачыцца розьніца ў памеры ваенных выплат.
Ён дадаў, што ў ягоным атрадзе пяць супрацоўнікаў падалі рапарты аб выхадзе на пэнсію — яны былі перадпэнсійнага ўзросту. Таксама яму вядома яшчэ мінімум аб пяці байцах, якія падалі рапарты аб адмове ехаць ва Ўкраіну зь іншых прычынаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўтар пабліка «Военный омбудсмен» — пра тое, як у Расеі адмаўляюцца ваяваць- Нальчыцкі гарнізонны ваенны суд адмовіўся аднавіць на службе 115 супрацоўнікаў Расгвардыі з Кабардзіна-Балкарыі, якіх звольнілі пасьля адмовы працягваць ваяваць ва Ўкраіне. Яны маюць намер абскардзіць гэтае рашэньне.
- У красавіку адвакат, кіраўнік праваабарончай групы «Агора» Павел Чыкаў распавядаў аб зваротах вайскоўцаў і супрацоўнікаў Расгвардыі з 17 гарадоў, у тым ліку Краснадару, Уладзікаўказу, Нальчыка, Чаркеска і Стаўрапаля. Паводле Чыкава, усе яны паведамлялі пра ціск, пагрозы крымінальнымі справамі і звальненьні за адмову ехаць ва Украіну.
- 12 вайскоўцаў апэратыўнай роты АМАП «Пластун» Расгвардыі з Краснадара былі звольненыя пасьля адмовы перасякаць мяжу з Украінай у анэксаваным Крыме для ўдзелу ў вайне Расеі супраць Украіны. Адмову кубанскія расгвардзейцы абгрунтавалі незаконнасьцю загаду. Пазьней стала вядома, што «адмоўнікаў» звальняюць з працы і ўжываюць да іх ціск. Адвакат Міхаіл Беньяш паведаміў, што 9 з 12 амапаўцаў адклікалі свае пазовы аб незаконным звальненьні праз «працу спэцслужбаў».