«Здаваў ворагу пазыцыі ВСУ»: украінец атрымаў 15 гадоў турмы за дзяржаўную здраду

Харкаў пасьля абстрэлу, сакавік 2022

Суд прызнаў вінаватым у дзяржаўнай здрадзе жыхара Макееўкі Данецкай вобласьці, па наводцы якога, як сьцьвярджаецца, Расея абстрэльвала Харкаў, і прызначыў пакараньне – 15 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці

Пра гэта паведамляе Офіс генэральнага пракурора Ўкраіны са спасылкай на СБУ і Закарпацкую спэцыялізаваную пракуратуру. Паводле іх інфармацыі, «пракуроры ў судзе даказалі, што грамадзянін прадстаўляў інфармацыю аб разьмяшчэньні вайсковых аб'ектаў ВСУ ў Харкаве, у выніку чаго яны былі абстраляныя артснарадамі».

Паводле сьледзтва, абвінавачаны пачаў супрацоўніцтва з расейцамі з запісу відэазвароту, у якім апраўдваў ваеннае ўварваньне РФ. Пасьля гэтае відэа выкарыстаў у навінах прапагандысцкі тэлеканал «Russia Today».

Затрымалі мужчыну ў горадзе Ужгарад, куды ён пераехаў для далейшага выкананьня «загадаў расейскага куратара і збору дадзеных аб абʼектах крытычнай інфраструктуры».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баі на Данбасе, закрылі мяжу Херсонскай вобласьці, Макрон і Шольц пагаварылі з Пуціным. 94-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны