Беларускіх студэнтаў плянуюць паслаць на будоўлі Далёкага Ўсходу Расеі

Актывісткі БРСМ

Беларускіх студэнтаў могуць адправіць будаваць аб'екты на Далёкім Усходзе Расеі і ў Сібіры. Пра гэта паведаміў другі сакратар Цэнтральнага камітэту БРСМ Аляксандар Прохараў.

Паводле слоў Прохарава, гаворка ідзе пра студэнцкія атрады «саюзнай дзяржавы».

«Упершыню беларускія студэнцкія атрады паўдзельнічаюць ва Ўсерасейскай студэнцкай будоўлі „Север“ у Рэспубліцы Саха (Якуція) на абʼектах Чаяндзінскага нафтагазакандэнсатнага радовішча — аднаго з найбуйнейшых на ўсходзе Расеі», — расказаў Аляксандар Прохараў у інтэрвію БелТА.

Паводле яго слоў, «будаўнічы атрад зь Беларусі чакаюць і на Ўсерасейскай студэнцкай будоўлі „Бованенково“ ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе».

Прохараў адзначыў, што вядуцца перамовы пра ўдзел беларускага студэнцкага будаўнічага атрада на абʼектах будаўніцтва касмадрома «Восточный», які стане самым далёкім месцам працы беларускіх студэнтаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусь усё бліжэй да фашызму і сталінізму», — гісторык Цімафей Акудовіч
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прасіў дапамогі ў «бацюшкі са свастыкай», наракаў на малыя заробкі ў навуцы: 5 фактаў пра новага міністра адукацыі Іванца