Паводле ўкраінскага вайсковага кіраўніцтва, частка падразьдзяленьняў беларускіх Узброеных сілаў працягвае выконваць задачы па ўзмацненьні ўкраінска-беларускай мяжы ў Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях.
Акрамя таго, дадаюць у Генштабе УСУ, на адным з палігонаў Беларусі адбылася «трэніроўка ў навядзеньні пантоннай пераправы і фарсіраваньні воднай перашкоды».
Паводле ацэнкі ўкраінскага вайсковага кіраўніцтва, цяпер захоўваецца пагроза ракетна-бомбавых удараў з тэрыторыі Беларусі па аб’ектах інфраструктуры на тэрыторыі Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Эвакуацыя абаронцаў Марыюпалю, абстрэл Львова. 83-і дзень вайны Расеі супраць Украіны
Тым часам армія РФ працягвае ўтрымліваць у памежных раёнах Бранскай і Курскай абласьцей падразьдзяленьні са складу Ўсходняй вайсковай акругі «ў мэтах недапушчэньня перагрупаваньня падразьдзяленьняў украінскіх войскаў на Паўночным напрамку камандаваньня Ўзброеных сілаў РФ».
Акрамя таго, з тэрыторыі Расеі, як дадаюць у Генштабе УСУ, армія Расеі абстрэльвае населеныя пункты на тэрыторыі Сумскай і Чарнігаўскай абласьцей.
Раніцай 16 траўня Генштаб УСУ паведаміў, што расейскія войскі не спыняюць наступальных дзеяньняў ва Ўсходняй апэрацыйнай зоне, асноўныя намаганьні засяроджваюцца на Данецкім кірунку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Кіраўнік Bellingcat Грозеў: «Эліта пуцінскіх сілавікоў разумее, што вайна прайграная»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«На месцы адарванай канцавіны я адчуваў згустак чыстага болю». Як беларус страціў на вайне нагу, але вярнуўся ў батальён Каліноўскага