Зяленскі падзякаваў Байдэну і ЗША за лэнд-ліз

Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падзякаваў прэзыдэнту ЗША Джо Байдэну і народу Злучаных Штатаў за ўхваленьне праграмы лэнд-лізу.

«Я ўдзячны Джо Байдэну і народу Злучаных Штатаў за падтрымку Ўкраіны ў барацьбе за нашу свабоду і будучыню. Падпісаньне Акту аб лэнд-лізе сёньня — гэта гістарычны крок. Я перакананы, што мы зноў разам пераможам. І мы абаронім дэмакратыю ва Ўкраіне. І ў Эўропе. Як 77 гадоў таму», — напісаў Зяленскі ў Twitter.

9 траўня, у дзень сьвяткаваньня ў Расеі Дня Перамогі, прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў законапраект аб лэнд-лізе для Ўкраіны, што дазволіць павялічыць аб’ёмы зброі і паскорыць яе пастаўкі ва Ўкраіну. Поўная назва законапраекту — The Ukraine Democracy Defense Lend-Lease Act of 2022.

Гэты закон аднаўляе праграму часоў Другой сусьветнай вайны, якая дазволіць паскорыць пастаўкі Ўкраіне зброі і павялічыць аб’ёмы такой дапамогі. Сэнат ЗША аднагалосна падтрымаў яго 6 красавіка. Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла гэты законапраект 28 красавіка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Прэзыдэнт ЗША падпісаў закон аб лэнд-лізе для Ўкраіны

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Амэрыканскі лэнд-ліз для Ўкраіны: што гэта такое і ці дапаможа перамагчы Расею