Расейскія вайскоўцы яшчэ застаюцца ў Беларусі. Іх заўважылі ў Асіповічах

Расейскія салдаты ў Гомлі, 4 красавіка 2022

Ня ўсе расейскія вайскоўцы пакінулі Беларусь пасьля таго, як яны вымушаныя былі даступіць ад Кіева, Чарнігава, Сумаў.

Пасьля правалу расейскай апэрацыі па захопе Кіева і вымушанага адступленьня на тэрыторыю Беларусі большая частка расейскага кантынгенту пераехала ў Расею, а адтуль на захоп украінскага Данбасу. Аднак, як выявілася, зь Беларусі выехалі ня ўсе.

Дзявятага траўня расейскіх вайскоўцаў заўважылі ў Асіповічах Магілёўскай вобласьці. Там яны ўскладалі кветкі да мэмарыялу з нагоды сьвята 9 траўня, паведаміў ТГ-канал @zerkalo_io.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Кіеў: Расейцы незаконна вывезьлі з Украіны ў анэксаваны Крым для продажу амаль паўмільёна тон збожжа