Wall Street Journal: Кітайскія кампаніі Xiaomi і Lenovo «уціхую» сыходзяць з расейскага рынку

Буйныя кітайскія кампаніі Xiaomi і Lenovo істотна скарацілі пастаўкі сваёй прадукцыі ў Расею.

Як паведамляе амэрыканскае выданьне The Wall Street Journal, Xiaomi і Lenovo неўзабаве могуць цалкам пакінуць краіну, каб ня трапіць пад санкцыі ЗША.

The Wall Street Journal нагадвае, што, адрозна ад буйных заходніх кампаній, Xiaomi і Lenovo не выказваліся пра вайну Расеі ва Ўкраіне, бо Кітай афіцыйна не падтрымлівае санкцыі. Аднак, каб не паўтарыць лёс Huawei іншых, кітайскія кампаніі вырашылі не рызыкаваць і «ціха» пакінуць краіну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гандляваць зь людажэрам? Двубой Лявончыка і Тышкевіча пра мараль і realpolitik
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аплікацыі беларускага «Альфа-банка» зьніклі з Google Play, але яшчэ даступныя ў App Store