У Расеі ўпершыню за пасьляваенную гісторыю ў 28 гарадах правядуць парады з нагоды Дня перамогі ў Другой усясьветнай

Уладзімір Пуцін на парадзе 9 траўня 2021 году ў Маскве

Усяго ў вайсковых парадах у Расеі возьмуць удзел амаль 65 тысяч чалавек, каля 2,4 тысячы адзінак узбраеньня і вайсковай тэхнікі, а таксама звыш 460 паветраных суднаў.

У Расеі ўпершыню за паваенную гісторыю ў 28 гарадах правядуць вайсковыя парады з нагоды Дня перамогі ў Другой усясьветнай.

Міністэрства абароны Расеі абвясьціла аб пляне правесьці вайсковыя парады, прымеркаваныя да Дня перамогі ў Другой усясьветнай вайне, у 28 расейскіх гарадах.

Вайсковыя парады адбудуцца ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Смаленску, Туле, Калінінградзе, Варонежы, Растове-на-Доне, Валгаградзе, Уладзікаўказе, Каспійску, Стаўрапалі, Новачаркаску, Екацярынбургу, Новасібірску, Самары, Хабараўску, Уладзівастоку, Белагорску, Чыце, Улан-Удэ, Мурманску, Южна-Сахалінску, Севераморску, Новарасійску і Ўсурыйску, а таксама анэксаваных Расеяй украінскіх гарадах Севастопалі, Керчы, Сімферопалі.

Галоўны паветраны парад адбудзецца ў Растове-на-Доне, непадалёк ад мяжы з Украінай, супраць якой цяпер ваюе Расея. У паветраным парадзе возьмуць удзел больш за 30 баявых самалётаў і верталётаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Ключавая мэта — правесьці ў Марыюпалі «парад ваеннапалонных»». Вайсковы экспэрт — аб хадзе вайны на Данбасе