Ужо сёньня: дзень народзінаў Алеся Шута

Алесь Шут, мэдык, дэпутат, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху

Падзеі 5 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Даты дня

1581 — у горадзе Астрогу выйшаў каляндар Івана Фёдарава. Да кожнага месяца былі надрукаваныя вершы беларускага паэта Андрэя Рымшы.

1891 — у Нью-Ёрку адчынілася канцэртная заля Карнэгі-хол, дырыжорам першага канцэрту быў Пётар Чайкоўскі.

1945 — пачалося антынацысцкае паўстаньне ў Празе.

1978 — адкрыўся Горадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы

2011 — у Менску пачаўся працэс «Някляева — Рымашэўскага» — двух экс-кандыдатаў на прэзыдэнта, якіх абвінавацілі ў грубым парушэньні грамадзкага парадку. Разам зь імі ў справе праходзілі таксама члены ініцыятыўных груп.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Някляеў: Калі ў Менску зноў выйдзе столькі, колькі 16 жніўня, рэжым абрынецца

У гэты дзень нарадзіліся

1818 — Карл Маркс, нямецкі эканаміст і філёзаф.

1819 — Станіслаў Манюшка, польскі і беларускі кампазытар. Ён лічыцца стваральнікам беларускай клясычнай опэры.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Чым «памешчык Манюшка» не дагадзіў партыйцам. Гісторыя музэю, створанага насуперак уладзе

1831 — Уладзіслаў Борзабагаты, паўстанцкі камісар Наваградзкага павету падчас паўстаньня 1863–1864 гадоў.

1846 — Генрык Сянкевіч, пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1917 — Юры Багушэвіч, беларускі пісьменьнік, перакладчык.

1921 — Рыгор Булацкі, беларускі пэдагог і гісторык, першы дэкан факультэту журналістыкі БДУ.

1934 — Аляксей Гардзіцкі, беларускі літаратуразнаўца.

1936 — Васіль Якавенка, беларускі празаік, публіцыст, грамадзкі дзеяч.

Васіль Якавенка

1952 — Алесь Шут, мэдык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. XXI ст., дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня.

Дэпутат Апазыцыі БНФ Алесь Шут пасьля зьбіцьця ў часе галадоўкі, 12 красавіка 1995. Фота з газэты "Свабода"

1960 — Юрась Беленькі, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, адзін з кіраўнікоў КХП-БНФ.

Беларусі Юрась Беленькі

У памяці


1821 — на востраве Сьвятой Алены памёр Напалеон I Банапарт, былы францускі імпэратар.

1977 — памёр Людвіг Эрхард, нямецкі палітык і эканаміст, «бацька» пасьляваеннага нямецкага «эканамічнага цуду», канцлер Нямеччыны ў 1963–1966 гадах.

2016 — Аляксандар Талерчык, інжынэр, краязнаўца, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Аляксандар Талерчык ля помніка кампазытару Антону Валынчыку