Польшча перадала Ўкраіне больш за 200 танкаў

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда

Таксама ва Ўкраіну Польшча адправіла некалькі дзясяткаў БМП, самаходныя гаўбіцы 2С1  «Гвоздика», РСЗО «Град», ракеты «паветра — паветра» для самалётаў МіГ-29 и Су-27.

Польшча перадала Ўкраіне танкі для фармаваньня дзьвюх брыгад. Дапамога складае больш за 200 танкаў Т-72, або каля паловы бранявых машын гэтага тыпу, якія знаходзяцца на ўзбраеньні краіны, паведамляе Polskie Radio.

Агульны аб'ём вайсковай дапамогі перавысіў 7 млрд злотых (каля 1,6 млрд даляраў).

Таксама ва Ўкраіну накіравалі некалькі дзясяткаў БМП. Сярод перададзеных узбраеньняў згадваюцца самаходныя гаўбіцы 2С1 «Гвоздика», РСЗО «Град», ракеты для самалётаў МиГ-29 и Су-27.

Акрамя цяжкай тэхнікі, Украіна атрымала выведныя дроны польскай кампаніі WB Electronics, дроны-камікадзэ Warmate і ПЗРК Piorun.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Страх перад Украінай». Гісторык Энн Эплбаўм пра тое, што рухае Пуціным і расейцамі ў вайне