Ужо сёньня: народзіны Марыі Калесьнікавай, Зянона Пазьняка і Веры Рыч

Зянон Пазьняк на Свабодзе, 2010 год. Зьлева Алена Ціхановіч, справа Алена Радкевіч

Падзеі 24 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

24 красавіка 1915 году турэцкія ўлады пачалі масавыя забойствы, арышты і дэпартацыю армянскай інтэлігенцыі Канстантынопалю. Пазьней гэтая дата стане Днём памяці ахвяраў генацыду армянаў у Асманскай імпэрыі 1915–1923.

Шэсьце ў Ерэване памяці ахвяраў генацыду армянаў, здымак 2017 году

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША прызналі масавыя забойствы армян у Асманскай імпэрыі генацыдам

Таксама ў гэты дзень

1800 — прэзыдэнт ЗША Джон Адамс заснаваў Бібліятэку Кангрэсу, вылучыўшы 5000 даляраў на закуп кніг.

1981 — адбылася прэзэнтацыя першага пэрсанальнага кампутара

У гэты дзень нарадзіліся

1889Юры Сабалеўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст.

1900Аркадзь Моркаўка, беларускі паэт.

1936Вера Рыч, ангельская паэтка і перакладчыца з украінскай і беларускай моваў. Дзякуючы ёй па-ангельску загучала паэзія Янкі Купалы, Якуба Коласа, Натальлі Арсеньневай, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Зьмітрака Бядулі, Цёткі, Ларысы Геніюш, Ніла Гілевіча, Уладзімера Някляева.

Вера Рыч, 2008 год.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вера Рыч. Запозьненае віншаваньне

1944Зянон Пазьняк, беларускі палітык, грамадзкі і культурны дзяяч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зянон Пазьняк: Здабыць незалежнасьць авангард здолеў. Сілы, каб узяць уладу, ужо не было

1977Сяргей Балахонаў, беларускі пісьменьнік.

1982 —палітвязень Марыя Калесьнікава, адна з аргаанізатарак выбарчай кампаніі дэмакратычных сілаў ў 2020 годзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Калесьнікавай абмежавалі тэлефонныя званкі, ёсьць праблемы зь ліставаньнем

У памяці

2014 — памёр Тадэвуш Ружэвіч, польскі паэт і драматург.