Спэцыяльная прадстаўніца ЗША ў Беларусі Джулія Фішэр падчас размовы з журналістамі пракамэнтавала нядаўні ліст міністра замежных справаў Беларусі Ўладзімера Макея заходнім дзяржавам з прапановай узнавіць дыялёг.
«Ліст Макея быў адпраўлены толькі ў пэўныя сталіцы, я ня ведаю канкрэтную колькасьць. Гэты зварот паказвае: афіцыйны Менск разумее, што пакутуе ад той ізаляцыі, якую стварыў Лукашэнка. Пытаньне перамоваў зь беларускім рэжымам важнае.
ЗША казалі, што патрэбна, каб разьвярнуць нашы адносіны, каб мы аслабілі санкцыі.
- Першы крок — гэта вызваленьне палітвязьняў.
- Другі — асэнсаваны дыялёг зь беларускім народам, які прывядзе да новых выбараў пад міжнародным назіраньнем.
- Таксама важнае патрабаваньне — спыненьне падтрымкі вайны Расеі ва Ўкраіне. Я ведаю, што ёсьць адкрытыя каналы камунікацыі з Захадам. Беларусь працягвае ўтрымліваць амбасаду ў Вашынгтоне. Але ці хочуць людзі ў Менску, якія прымаюць рашэньні, гэтага дыялёгу?» — сказала амбсадарка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Макей заклікаў Брусэль да дыялёгу зь Менскам У пачатку красавіка міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей зьвярнуўся да Эўразьвязу з заклікам «аднавіць дыялёг» паміж Менскам і Брусэлем. У лісьце, высланым афіцыйна ў Эўразьвяз ды асабіста некалькім міністрам замежных справаў краінаў ЭЗ, Макей заклікае Брусэль «адмовіцца ад абвінавачаньняў і ярлыкоў, запальнай рыторыкі і аднабаковых абмежавальных мераў ды пераасэнсаваць парадыгму будучых адносін Беларусі і ЭЗ».ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Чаму сёньня немагчымы дыялёг паміж Менскам і БрусэлемГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пакуль Макей піша лісты ў Брусэль, Кубракоў працягвае арышты. Чаму ў Беларусі не спыняюцца палітычныя рэпрэсііГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Як ЭЗ адказаў на прапанову Макея? Меркаваньне Юрыя Дракахруста