На гэты момант ва Ўкраіне знаходзяцца 76 расейскіх батальённых тактычных групаў (БТГ), 11 зь якіх разгорнутыя за апошнія некалькі дзён, паведаміў высокапастаўлены прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША. Паводле яго, акрамя гэтых групаў, на поўнач ад Украіны ёсьць яшчэ каля 22 БТГ, якія, праўдападобна, будуць папоўненыя і пераўзброеныя.
Ён дадаў, што каля дзясятка БТГ ва Ўкраіне ў гэты момант спрабуюць захапіць Марыюпаль. З словаў прадстаўніка Пэнтагону, у Марыюпалі і вакол яго знаходзіцца значная колькасьць сухаземных войскаў Расеі. Акрамя таго, горад абстрэльваюць расейская авіяцыя і артылерыя.
«Калі Марыюпаль пяройдзе пад кантроль Расеі, вызваляцца каля дзясятка БТГ для выкарыстаньня ў іншых месцах на ўсходзе або поўдні Ўкраіны. Але гэта сумнеўна, бо ўкраінцы па-ранейшаму вельмі і вельмі рашуча змагаюцца за Марыюпаль».
Напярэдадні прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што расейскія войскі пачалі «бітву за Данбас, да якой доўга рыхтаваліся».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Баі за Данбас, атака на завод «Азоўсталь» у Марыюпалі. 55-ы дзень вайны Расеі супраць УкраіныУ Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны мяркуюць, што расейскія войскі спрабуюць дамагчыся хоць нейкага тактычнага посьпеху перад Вялікаднем.
Паводле ўкраінскіх чыноўнікаў, расейскія войскі пачалі наземны штурм уздоўж амаль 300-мілёвага (каля 482 км) фронту на ўсходзе Ўкраіны пасьля таго, як учынілі адзін з самых інтэнсіўных ракетных абстрэлаў за апошнія тыдні, піша New York Times.
Прынамсі сем чалавек забітыя ў Львове, горадзе на захадзе краіны, які быў прытулкам для мірных жыхароў-уцекачоў усяго за 100 км ад Польшчы. Расею абвінавачваюць у тым, што яна нанесла 300 ракетных і артылерыйскіх удараў, пераважна па ўсходзе Ўкраіны, каб тэрарызаваць насельніцтва і запалохваць вайскоўцаў Украіны перад новым наземным наступам на Данбас.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
6 чалавек загінулі ў выніку ракетнага ўдару па Львоўскай вобласьці. ВІДЭАУ прыбярэжным горадзе Марыюпалі расейскія сілы, здавалася, захапілі ўвесь порт, дзе ўкраінскія байцы адхілілі патрабаваньні ворагаў скласьці зброю на велізарным сталеліцейным заводзе, які стаў свайго роду прамысловым Alamo (імаверна, маецца на ўвазе бітва за Алама падчас «Тэхаскай рэвалюцыі». Бітва працягвалася з кастрычніка 1835 па сакавік 1836 гг. — РС). Як адзначае NYT, горад служыць апошняй перашкодай імкненьню Расеі зрабіць «сухаземны мост» да Крыму.
Аналітыкі дапускаюць, што некаторыя абстрэлы маюць на мэце адрэзаць украінскія часткі ў Харкаве і іншых гарадах, каб не дапусьціць падмацаваньня на Данбасе, на які прыпадзе асноўны ўдар. Аднак пры стратах у жывой сіле і ўзбраеньні, а таксама яўных праблемах зь лягістыкай у Расеі застаецца больш рэзэрваў, чым ва Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Зяленскі: зьнішчэньне абаронцаў Марыюпалю можа прыпыніць любыя перамовы з РасеяйРасея ўжо сутыкаецца з наступствамі сваёй агрэсіі, але толькі ўзмацняе атакі на Ўкраіну. Міжнародныя санкцыі пачынаюць нішчыць эканоміку Расеі. Мэр Масквы папярэдзіў, што толькі ў сталіцы 200 тысяч чалавек рызыкуюць страціць працу, а кіраўнік Цэнтрабанку папярэдзіла, што наступствы ізаляцыі Расеі толькі пачынаюць адчувацца, гаворыцца ў публікацыі.
Аднак Майкл Кофман, дырэктар расейскіх дасьледаваньняў Інстытуту CNA ў Арлінгтане, ЗША, мае іншы погляд.
«Я думаю, што б ні здарылася на Данбасе, расейская армія ўжо вычарпаная».
Вайна Расеі супраць Украіны
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе на просьбу груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах вобласьцяў. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, некаторыя яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам. Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб’екты, расейцы пачалі бамбіць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяраў масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага 2022 году Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый і ў Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якіх Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 17 лістапада 2024 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- З прыходам да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка актывізавалася тэма магчымых мірных перамоваў. Улетку 2025 году Дональд Трамп правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім і Ўладзімірам Пуціным. Аднак дамовіцца пра мірнае пагадненьне ці прынамсі пра асабістую сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі не атрымалася. Агулам мірныя перамовы дагэтуль не далі істотных вынікаў.
- 1 чэрвеня 2025 году на Дзень расейскай авіяцыі Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю «Павуціньне». Служба бясьпекі Ўкраіны зладзіла ўдары па авіябазах па ўсёй тэрыторыі Расеі, зьнішчыўшы дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Дакладна невядома, адкуль кіраваліся гэтыя дроны і ці выкарыстоўвалі яны штучны інтэлект для нацэльваньня на расейскія самалёты. Паводле ўкраінскага боку, дахі грузавікоў, дзе хаваліся дроны, адчынялі дыстанцыйна, каб дазволіць квадракоптэрам узьлятаць.
- З пачатку 2024 году па цяперашні час украінскія дроны пашкодзілі мноства расейскіх нафаперапрацоўчых заводаў, што прывяло да істотнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у Расеі.
- Лінія фронту ва Украіне на працягу 2025 і на пачатку 2026 году заставалася адносна стабільнай. Пры гэтым расейскія войскі павольна прасоўваліся на асобных участках. З кастрычніка 2025 па сакавік 2026 году Расея захапіла каля 1833 км². На пачатку 2026 году ўкраінскія сілы правялі шэраг удалых контратак. У канцы красавіка 2026 году ўпершыню за доўгі час Ўкраіна адваявала больш тэрыторыі, чым страціла.
Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.