У Лычакіўскім раённым судзе Львова нагадалі, што 10 студзеня Медзьведчука зьмясьцілі пад хатні арышт з забаронай на выхад з дому, але 26 лютага яго не было па месцы жыхарства. 27 лютага стала вядома, што Віктар Медзьвядчук уцёк з-пад хатняга арышту, пад якім ён знаходзіўся ў некалькіх працэсах, у тым ліку аб дзяржаўнай здрадзе.
2 сакавіка Медзьвядчук быў абвешчаны ў дзяржаўны, міждзяржаўны і міжнародны вышук.
Вечарам 12 красавіка прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі абвясьціў аб затрыманьні Віктара Медзьведчука. Пазьней ён прапанаваў абмяняць затрыманага на захопленых расейцамі ўкраінцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Вярхоўная Рада Ўкраіны прыпыніла дзейнасьць фракцыі дэпутатаў з прарасейскай партыіПершапачаткова Расея не сьпяшалася камэнтаваць затрыманьне Медзьведчука. Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што інфармацыя патрабуе дадатковай праверкі. Аднак 13 красавіка ён патлумачыў, што «Медзьвядчук не зьяўляецца грамадзянінам Расеі і ня мае ніякага дачыненьня да спэцапэрацыі». Аднак, паводле Пяскова, Расея «несумненна сочыць за лёсам Медзьведчука» і «заклікае да гэтага эўрапейскіх палітыкаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
26 аўтамабіляў, 23 дамы, 32 кватэры. Ва Ўкраіне знайшлі і арыштавалі ўласнасьць затрыманага МедзьведчукаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Крэмль ня выказаў гатоўнасьці да абмену кума ПуцінаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Портнікаў: Украінцаў выратуе ад новага Гітлера толькі крушэньне новага Рэйха і сьмерць фюрэра, а не дамова зь ім