Пэнтагон: Расея перакідае войскі на ўсход Украіны

Часткі расейскіх войскаў, перакінутыя ў Беларусь з Кіеўскай вобласьці, цяпер рухаюцца па расейскай тэрыторыі на ўсходзе ад Украіны ў бок Данбасу, паведаміў высокапастаўлены прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША.

Паводле яго, ЗША ўбачылі прыкметы таго, што Расея папаўняе свае вайсковыя рэзэрвы і ўзмацняе свае войскі на Данбасе.

У той жа час, як адзначае BBC, Злучаныя Штаты ня лічаць, што гэтыя рухі сыгналізуюць аб пачатку новага наступу Расеі ўжо цяпер.