ААН: Украіну з пачатку вайны пакінулі больш за 4,4 млн чалавек

З пачатку вайны 24 лютага Ўкраіну пакінулі больш за 4,4 млн чалавек, вынікае са зьвестак на сайце агенцтва ААН па справах уцекачоў на 9 красавіка.

Большасьць зь іх выехалі ў Польшчу — гэта больш за 2,5 млн чалавек. Звыш 671 тысячы чалавек адправіліся ў Румынію, 413 тысяч — у Вугоршчыну, 406 тысячы чалавек — у Малдову, 373 тысячы — у Расею, 307 тысяч — у Славакію і 19 тысяч — у Беларусь.

На пачатак 2022 году на тэрыторыі Ўкраіны пражываў 41 мільён чалавек.

Вярхоўны камісар ААН па справах уцекачоў Філіпа Грандзі раней назваў хвалю ўцекачоў з Украіны «самым маштабным крызісам з уцекачамі ў Эўропе з часоў Другой сусьветнай вайны».

З пачатку вайны Расеі супраць Украіны, паводлезьвестак Упраўленьня вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, ва Ўкраіне загінулі 1626 чалавек, раненьні атрымалі 2267 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Расейскія войскі абстрэльваюць Харкаў; канцлер Аўстрыі і прэм'ер Брытаніі ў Кіеве. 45-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны