Генпракуратура Расеі прызнала «непажаданай арганізацыяй» брытанскі Chatham House

Гадзіньнік Біг Бэн у Лёндане

Генэральная пракуратура Расеі прызнала непажаданай у РФ дзейнасьць брытанскага Каралеўскага інстытуту міжнародных адносінаў, вядомага таксама як Chatham House

«Дзейнасьць брытанскай арганізацыі ўяўляе пагрозу канстытуцыйнаму ладу і бясьпецы РФ», — гаворыцца ў тэлеграм-канале ведамства.

Матэрыялы накіраваны ў Мінюст для ўключэньня арганізацыі ў адпаведны пералік. Гэта 54-я арганізацыя, прызнаная ў Расеі непажаданай. За супрацу з такімі арганізацыямі расейцам пагражае крымінальная адказнасьць.

Каралеўскі інстытут міжнародных адносінаў — брытанскі аналітычны цэнтар, які выдае некалькі часопісаў, прысьвечаных міжнародным адносінам, рэгулярна ладзіць дэбаты і абмеркаваньні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Для беларускага грамадзтва гэтая вайна чужая і нават вар’яцкая: вынікі сакавіцкага апытаньня Chatham House

У Беларусі Chatham House з восені 2020 году праводзіць рэгулярныя апытаньні грамадзкай думкі, беларускім праектам брытанскага дасьледнага цэнтру кіруе доктар паліталёгіі Рыгор Астапеня.

Паводле апошняга, сакавіцкага апытаньня цэнтру сярод беларускіх гараджанаў толькі 3% выступаюць за ўдзел беларускага войска на баку Расеі ў вайне ва Ўкраіне.