Прэм’ер-міністар Беларусі падпісаў плян падтрымкі эканомікі ва ўмовах санкцый, які абяцае льготы бізнэсу

Раман Галоўчанка

Плян, зацьверджаны прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам, уключае ў сябе, сярод іншага, даплаты работнікам, зьніжэньне збораў, адтэрміноўку ад прызыву на вайсковую службу праграмістам.

Паводле інфармацыі прэс-службы ўраду, плян прадугледжвае комплексныя захады і дазволіць падтрымаць рэальны сэктар эканомікі, працоўныя калектывы. Прадпрыемствы змогуць выканаць бягучыя абавязаньні, захаваць працоўныя месцы і даходы насельніцтва.

У дакумэнт уключаны таксама меры лякальнага характару ддля падтрымкі прамысловасьці, будаўнічай галіны, сельскай гаспадаркі, транспарту і турызму.