У Белгарадзкай вобласьці Расеі на мяжы з Украінай зьявіліся акопы

Адзіночная акцыя супраць вайны на вуліцах расейскага Белгараду. Люты 2022

Кіраўнік Шабекінскай акругі ў Белгарадзкай вобласьці Ўладзімір Жданаў заявіў, што на мяжы рэгіёну з Украінай праводзяцца «земляныя работы» для ўмацаваньня бясьпекі.

«Работы праводзяцца па нашай просьбе: лепш лішні раз перастрахавацца, а дадатковыя захады бясьпекі ня будуць лішнімі. Перажываць ня варта, нашай бясьпецы нічога не пагражае», — заявіў Уладзімір Жданаў.

Ён дадаў, што як «чалавек вайсковы заўсёды перастрахоўваецца».

Цэнтар акругі — Шабекіна — знаходзіцца на мяжы з Украінай, за 7 км ад ракі Северскі Данец і за 32 км ад Белгараду.

Першага красавіка ў расейскім Белгарадзе загарэлася нафтабаза, расейцы абвінавацілі Ўкраіну ў авіянападзе, украінскі бок гэта зьняпраўдзіў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У расейскім Белгарадзе загарэлася нафтабаза, расейцы абвінавацілі Ўкраіну ў авіянападзе, украінскі бок гэта адпрэчыў