Узброеныя сілы Ўкраіны вызвалілі тры населеныя пункты на Херсоншчыне

Разьбітая расейская вайсковая тэхніка, 2022

Баі на Херсоншчыне актывізаваліся раніцай 6 красавіка, украінскія вайскоўцы вызваляюць мясцовасьць.

У Херсонскай вобласьці Ўзброеныя сілы Ўкраіны вызвалілі ад расейскай акупацыі населеныя пункты Дабранка, Нававазьнянскае і Трудалюбаўка, пра гэта паведаміў Генштаб Узброеных сіл.

У раёне Аляксандраўкі працягваюцца баі.

За больш чым месяц вайны расейцам так і не ўдалося канчаткова ўзяць ні Марыюпаль, ні Херсон, аднак гуманітарная сытуацыя там праз блякаваньне асноўных шляхоў да гэтых гарадоў надзвычай складаная.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Баі за Херсоншчыну, абстрэл нафтабазы ля Дніпра. 42-і дзень вайны Расеі супраць Украіны