Кіраўніцтва Эўразьвязу едзе ў Кіеў сустрэцца зь Зяленскім

Урзуля фон дэр Ляен і Жузэп Бурэль

Кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен і кіраўнік Эўрапарлямэнту Жузэп Бурэль прыедуць у Кіеў для перамоваў з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім.

Пасьля гэтага яны паедуць у Варшаву на дабрачынны канцэрт у падтрымку Ўкраіны. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Эўракамісіі Эрык Мамэр.

Раней, камэнтуючы зьверствы ў Бучы, Урзуля фон дэр Ляен абвясьціла і аб накіраваньні ва Ўкраіну сумесных сьледчых груп краінаў Эўразьвязу для дакумэнтаваньня ваенных злачынстваў.

  • У сярэдзіне сакавіка ў Кіеў для сустрэчы з прэзыдэнтам краіны Ўладзімірам Зяленскім прыяжджалі прэмʼер-міністры Чэхіі (Пэтар Фіяла), Польшчы (Матэвуш Маравецкі) і Славеніі (Янэз Янша).
  • Асноўнымі тэмамі перамоў былі ўзмацненьні санкцый супраць Расеі і прызнаньне яе краінай – спонсарам тэрарызму, закрыцьцё партоў для расейскіх грузаў, міжнародная дапамога для аднаўленьня інфраструктуры Ўкраіны пасьля вайны, а таксама падтрымка эўраінтэграцыйнага курсу краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бясьпека і новыя санкцыі супраць Расеі. Што абмяркоўвалі кіраўнікі ўрадаў Польшчы, Славеніі і Чэхіі зь Зяленскім у аточаным Кіеве