У Маскве актывіст зладзіў акцыю памяці ахвяраў Бучы

Цела нежывога жыхара Бучы з завязанымі рукамі. 4 красавіка 2022

Акцыя прайшла ў Аляксандраўскім садзе, на Патрыяршым мосьце каля храма Хрыста Збаўцы, на Нікольскай вуліцы і Старым Арбаце.

Падчас пэрформансу мужчына ляжаў у розных месцах у цэнтры расейскай сталіцы на зямлі з завязанымі за сьпінай рукамі — у такіх позах у прыгарадзе Кіева знайшлі некалькі забітых мірных жыхароў, паведамляе «Холод».

Акцыя прайшла ў Аляксандраўскім садзе, на Патрыяршым мосьце каля храма Хрыста Збаўцы, на Нікольскай вуліцы і Старым Арбаце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Рукі зьвязалі, стралялі ў галаву». У Бучы пад Кіевам колькасьць цывільных ахвяр павялічылася да 350, але і гэта не канчатковыя лічбы

2 красавіка Міністэрства абароны Ўкраіны заявіла аб поўным вызваленьні Кіеўскай вобласьці ад расейскіх войскаў. На наступны дзень мэдыя па ўсім сьвеце апублікавалі кадры, зьнятыя журналістамі міжнародных агенцтваў у гарадах пад Кіевам, якія месяц знаходзіліся пад расейскай акупацыяй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Яны сыстэмна забівалі цывільных». Жыхары Бучы расказваюць, як расейскія войскі расстрэльвалі мірных грамадзян. ВІДЭА

Вуліцы горада Бучы пад Кіевам былі літаральна заваленыя трупамі. Усе загінулыя былі ў цывільным, некаторыя ляжалі на ходніках, некаторыя знаходзіліся каля аўтамабіля або ровара, у часткі ахвяр былі завязаныя ззаду рукі.