Украінская выведка: у вайну з Украінай спрабуюць уцягнуць 38-ю дэсантна-штурмавую брыгаду зь Берасьця

9 траўня 2020 году. Парад у Менску. Ілюстрацыйнае фота.

Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны абнародавала пералік 106 беларускіх вайскоўцаў з 38-й дэсантна-штурмавой брыгады вайсковай часткі 92616 зь Берасьця, якую нібыта спрабуюць уцягнуць у вайну з Украінай на баку Расеі.

У прыватнасьці, абнародавалі прозьвішчы вайскоўцаў, іхныя званьні, пасады, спэцыяльнасьці, месца рэгістрацыі ці пражываньня, нумары тэлефонаў, у тым ліку і мабільных, ідэнтыфікацыйныя нумары, а таксама інфармацыю пра іхныя аўтамабілі.

У ліку 106 вайскоўцаў — 6 жанчын: адна служыць у гэтай брыгадзе ў аддзеле несакрэтнага справаводзтва, другая — памочніцай начальніка аддзелу штабу, іншыя — спэцыяліст сувязі, начальнік складу навігацыйна-тапаграфічнай службы, прадстаўніца аддзелу кадраў і афіцэр-псыхоляг.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы камандзір Берасьцейскай дэсантна-штурмавой брыгады заклікаў беларускіх вайскоўцаў не выконваць злачынныя загады

У выведцы падкрэсьлілі, што маюць пэрсанальную інфармацыю і пра сваякоў гэтых вайскоўцаў. Публікаваць інфармацыю вырашылі, каб прымусіць беларускіх вайскоўцаў адмовіцца ад удзелу ў вайне супраць Украіны.

  • Украінскі цэнтар «Миротворець», які з 2014 году зьбірае інфармацыю пра асобаў, датычных да злачынстваў супраць Украіны, на сваім сайце прадубляваў сьпіс, дапоўніўшы зьвесткі выведкі фатаздымкамі беларускіх вайскоўцаў.