Нямецкая кампанія Dr. Theiss — вытворца лекаў, БАДаў і касмэтыкі — спыняе рэкляму на БТ

Менск, 2020 год

Летась прадстаўнік Dr. Theiss казаў, што кампанія «далёкая ад палітыкі».

Пра рашэньне Dr. Theiss спыніць рэкляму на БТ паведаміла нямецка-швэйцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights .

Паводле справаздачы Libereco аб маніторынгу рэклямы на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах, апублікаванай летась у сьнежні кампанія Dr. Theiss займала дзявятае месца па колькасьці разьмешчанай платнай рэклямы.

Напрыканцы 2021 года ў адказ на прапанову спыніць рэкляму на БТ прадстаўнік Dr. Theiss заявіў, што кампанія «далёкая ад палітыкі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Мы далёкія ад палітыкі». Нямецкая кампанія Dr. Theiss адказала на крытыку за рэкляму на БТ

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Брытанская кампанія прыпыніла рэкляму на БТ пасьля акцыі беларускай дыяспары