Генэральная пракуратура Ўкраіны: «З прычыны расейскага ўварваньня загінулі 143 дзіцяці»

Наступствы абстрэлаў у Харкаве, 25 сакавіка 2022 году

Штодзённымі бамбаваньнямі і абстрэламі пашкоджаныя 733 навучальныя ўстановы, 74 зь якіх разбураныя цалкам.

У ведамстве адзначылі, што больш за ўсё пацярпела дзяцей у Кіеўскай (67), Харкаўскай (49), Данецкай (53), Чарнігаўскай (38), Мікалаеўскай (30), Луганскай (27), Запароскай (21), Херсонскай (24), сталіцы (16), Жытомірскай (15) і Сумскай (14) абласьцях.

У пракуратуры Ўкраіны падкрэсьлілі, што зьвесткі не канчатковыя, бо немагчыма агледзець месцы абстрэлаў у раёнах актыўных баявых дзеяньняў і на часова акупаваных тэрыторыях.

Напярэдадні ў Офісе генэральага пракурора паведамлялі аб гібелі 139 і раненьні 205 дзяцей.

Расейскае маштабнае ваеннае ўварваньне ва Украіну працягваецца з раніцы 24 лютага. Расейскія войскі наносяць авіяўдары па ключавых аб’ектах вайсковай і цывільнай інфраструктуры, разбураючы аэрадромы, вёайсковыя часткі, нафтабазы, запраўкі, цэрквы, школы і лякарні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Расейцы пакінулі Славуціч, абстрэлы Чарнігава і Харкава. 33-і дзень вайны Расеі супраць Украіны