Батальён беларускіх добраахвотнікаў імя Каліноўскага ўвайшоў у склад Узброеных сіл Украіны

Забруны будынак у Марыюпалі, 25 сакавіка 2022 году

Аб уваходжаньні ў склад Узброеных сілаў Украіны батальён абвясьціў 25 сакавіка.

«У гэты важны дзень для беларускай гісторыі добраахвотнікі з батальёна Кастуся Каліноўскага прынялі прысягу. З сёньняшняга дня наш батальён уваходзіць у склад Узброеных сілаў Украіны», – паведамілі ў тэлеграм-канале фармаваньня.

Там таксама апублікавалі відэа з прыняцьця прысягі, на якім можна ўбачыць каля сотні байцоў рознага ўзросту. Тэкст самой прысягі быў на беларускай мове, са шматлікімі спасылкамі на гісторыі Беларусі і заканчваўся словамі «Жыве Беларусь».

Беларускія добраахвотнікі ваявалі на баку Украіны з 2014 года ў розных падразьдзяленьнях. Пасьля цяперашняга ўварваньня Расіі яны аб'ядналіся ў адно фармаваньне, пра што было абвешчана 9 сакавіка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Украінскае войска заявіла, што атачыла расейцаў у Ірпяні пад Кіевам, у баях бярэ ўдзел беларускі батальён імя Каліноўскага

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Гэта будзе армія, якая пазьней вызваліць Беларусь». Былы беларускі АМАПавец стаў добраахвотнікам ва Ўкраіне