Група расейскага АМАПу адмовілася ваяваць ва Ўкраіне і цяпер судзіцца за аднаўленьне на працы

Расейскі АМАП

У расейскім Краснадары звольнены камандзір узвода АМАПу мясцовага камандаваньня Расгвардыі Фарыд Чытава і 11 яго падначаленых за адмову ісьці на вайну ва Украіну.

Пра гэта паведаміў кіраўнік міжнароднай праваабарончай групы «Агора» Павел Чыкаў.

Паводле яго слоў, з 6 лютага «Расгвардзейцы» знаходзіліся ў акупаваным Крыме на вучэньнях «Заслона-2022», а 25 лютага атрымалі загад адправіцца на мацерыковую Ўкраіну. Сілавікі адмовіліся, палічыўшы загад незаконным, дадаў ён.

«Ніхто з іх ня меў пры сабе пашпарта і не зьбіраўся пакідаць Расею, а іх прамыя абавязкі былі абмежаваныя тэрыторыяй Расейскай Фэдэрацыі. Ніхто з пазоўнікаў ня быў праінфармаваны аб камандзіроўцы ва Ўкраіну для ўдзелу ў спэцыяльнай ваеннай апэрацыі (так расейскія ўлады называюць вайну супраць Украіны), задачах і ўмовах гэтай апэрацыі і, як вынік, не пагадзіўся на яе», — паведаміў старшыня «Агоры».


Паводле яго слоў, пасьля адмовы Нацгвардыі іх вярнулі ў Краснадар, правялі агляд і адпусьцілі. Яны прызналі звальненьне незаконным і падалі ў суд на аднаўленьне на працы.

Пасьля ўварваньня Расіі ва Украіну прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі неаднаразова зьвяртаўся да расейскіх салдат і іх сваякоў з просьбай адмовіцца ад удзелу ў вайне супраць Украіны або здацца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Кодавыя словы «Зубр» і «Аист». Ва Ўкраіне паабяцалі амністыю тым расейскім вайскоўцам, якія добраахвотна здадуцца ў палон