Сваю заяву Столтэнберг зрабіў за дзень да пачатку саміту NATO ў Брусэлі, дзе прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сустрэнецца зь эўрапейскімі саюзьнікамі.
Як паведамляе New York Times, Столтэнберг таксама спыніўся на тым, якія наступствы можа мець для NATO патэнцыйнае выкарыстаньне Расеяй любой хімічнай або біялягічнай зброі ва Ўкраіне, заявіўшы, што такое выкарыстаньне «фундамэнтальна зьменіць характар канфлікту».
Столтэнберг выказаў папярэджаньне Пэкіну не аказваць матэрыяльную падтрымку Маскве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пуцін ня здолеў дасягнуць сваіх мэтаў ва Ўкраіне, таму ён атакуе мірнае насельніцтва, — кіраўнік ПэнтагонуАдносна ўзмацненьня прысутнасьці NATO ва Ўсходняй Эўропе, Столтэнберг сказаў, што «першы крок — гэта разгортваньне чатырох новых баявых групаў NATO ў Баўгарыі, Вугоршчыне, Румыніі і Славаччыне разам з нашымі існуючымі сіламі ў краінах Балтыі і Польшчы».
Ён сказаў, што ўсходнія межы альянсу будуць умацаваныя падразьдзяленьнямі батальённага памеру, якія звычайна маюць некалькі сотняў вайскоўцаў. «Гэта азначае, што ў нас будзе восем шматнацыянальных баявых групаў NATO па ўсім усходнім флянгу, ад Балтыйскага да Чорнага мора», — дадаў генэральны сакратар NATO.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Першыя падразьдзяленьні NATO, якія разгарнулі сыстэму Patriot, прыбылі ў Славаччыну