Як са спадарожніка выглядаюць Чарнігаў, Марыюпаль і Кіеў пасьля расейскіх бамбаваньняў. ФОТА

Разбурэньні ў Марыюпалі. У цэнтры на здымку Драматычна тэатар, у сутарэньнях якога хаваліся мірныя жыхары і на які расейцы 16 сакавіка скінулі бомбу

Апошнія спадарожнікавыя здымкі ад Maxar Technologies, зробленыя 18–21 сакавіка, паказваюць разбурэньне жылых кварталаў у Чарнігаве, Марыюпалі, Кіеве і прыгарадах у выніку расейскіх бамбаваньняў і ракетнага абстрэлу.

Больш за ўсё ад дзеяньняў расейскіх войскаў пакутуе мірнае насельніцтва, гінуць дзеці. Марыюпаль ужо дваццаць дзён знаходзіцца ў аблозе: без вады, ежы, цяпла і лекаў.

Звыш 3 мільёнаў украінцаў за гэты час сталі ўцекачамі.

Чарнігаў. Пасьля расейскага авіяўдару гараць нафтавыя цыстэрны

Расейская артылерыя, разгорнутая ў Талакоўцы на паўночным усходзе ад Марыюпалю

Расейскія танкі займаюць пазыцыі ў жылым раёне Марыюпалю

Гараць жылыя дамы на паўночным усходзе Марыюпалю пасьля абстрэлаў

Дым у Ірпяні пад Кіевам ад разбураных бамбаваньнямі дамоў

Расейскія сухапутныя войскі каля Дубліна, Гомельская вобласьць, Беларусь

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Чарнобылі зьнішчылі аналітычную лябараторыю, у Чарнігаве — мост празь Дзясну. 28-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны