Пэнтагон: Пакуль няма прыкмет, што беларускія войскі рыхтуюцца ўвайсьці на тэрыторыю Ўкраіны

Фрагмэнт расейскай ракеты на кіеўскай вуліцы, 4 сакавіка 2022 г.

Пра гэта сказаў на брыфінгу для прэсы прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША , адказваючы на пытаньне журналіста. Ён таксама паведаміў, што расейскія войскі выпусьцілі каля 1100 ракет па тэрыторыі Ўкраіны за час вайны.

Пры гэтым амэрыканскі тэлеканал CNN паведаміў са спасылкай на ананімныя крыніцы ва ўрадзе ЗША і ў NATO, што беларускія войскі могуць ў хуткім часе далучыцца да ваенных дзеяньняў.

Прадстаўнік Пэнтагону на брыфінгу адзначыў, што апошнім часам расейскія ваенна-марскія сілы актывізаваліся ў паўночнай частцы Чорнага мора. Ён, аднак, дадаў, што пакуль рана гаварыць пра магчымасьць неўзабаве расейскага дэсанту з мора на Адэсу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Абстрэл порту ў Мікалаеве, забароненыя фосфарныя бомбы ў Краматорску. 27-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны