Лукашэнка падпісаў указ пра навінныя агрэгатары ў Сеціве, каб караць іх за распаўсюд забароненых матэрыялаў

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, які рэгулюе дзейнасьць навінных агрэгатараў у Сеціве.

Сярод іншага, указ вызначае, як могуць пакараць уладальніка навіннага агрэгатара ў выпадку парушэньня заканадаўства.

Як паведамляе БелТА, указ «накіраваны на спыненьне магчымасьці распаўсюджваньня ўладальнікамі навінных агрэгатараў матэрыялаў інтэрнэт-рэсурсаў, адносна якіх у адпаведнасьці з заканадаўствам вынесена рашэньне аб абмежаваньні да іх доступу».

  • Цягам апошніх двух гадоў у Беларусі заблякаваныя дзясяткі сайтаў як незалежных СМІ (у тым ліку і Радыё Свабода), гэтак і недзяржаўных арганізацый. За іх выкарыстаньне людзей затрымліваюць і прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэлеграм-канал «Deutsche Welle Беларусь» прызналі экстрэмісцкім
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сайт, сацсеткі і лягатып магілёўскага парталу 6TV.by прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»