UNISEF: Прынамсі 1,5 мільёна дзяцей з Украіны сталі ўцекачамі

Папа Францішак падчас візыту ў дзіцячы шпіталь у італьянскай сталіцы блаславіў параненае дзіця, якое ўцякло ад расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, 19 сакавіка 2022

Прынамсі 1,5 мільёна ўкраінскіх дзяцей сталі ўцекачамі ў выніку беспрычыннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, паведаміў CNN 20 сакавіка прэсавы сакратар Агенцтва ААН у справах дзяцей (UNISEF) Джо Інгліш.

Яшчэ 3,3 мільёна непаўналетніх сталі ўнутрана перамешчанымі асобамі, паведаміў прадстаўнік UNISEF.

«Кожны з іх — асобнае дзіця, чый сьвет перавярнуўся з ног на галаву», — сказаў Інгліш.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН: 10 мільёнаў чалавек пакінулі свае дамы ва Ўкраіне з пачатку вайны

Паводле зьвестак UNISEF, пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў канцы лютага загінулі прынамсі 150 непаўнагадовых і 160 атрымалі раненьні. Лічбы крыху вышэйшыя за тыя, якія апублікавала Генэральная пракуратура Ўкраіны, якая задакумэнтавала гібель 115 дзяцей і раненьні больш за 140.

Пракуратура ўдакладняе, што «гэтыя зьвесткі не канчатковыя, бо няма магчымасьці правесьці агляд месцаў абстрэлаў у раёнах актыўных баявых дзеяньняў і на часова акупаваных тэрыторыях».