У Расеі ўлады адрэгавалі на чэргі і заклікалі грамадзян не скупляць цукар, грэчку, туалетную паперу

Дзьмітрый Пяскоў 17 сьнежня 2020 году

У расейскіх гарадах утвараюцца вялікія чэргі ў крамы па прадукты і тавары першай неабходнасьці.

Ліпецк, буйны расейскі горад, дзе ўтварыліся вялікія чэргі ў краму па прадукты. Людзі скупляюць муку і цукар.

Падобны ажыятаж назіраецца і ў іншых гарадах Расеі. Пры гэтым расейскія ўлады заклікаюць не купляць зашмат прадуктаў.

Так, старшыня Савету Фэдэрацыі Расеі Валянціна Мацьвіенка заклікала грамадзян Расеі не паддавацца паніцы і не скупляць грэчку і цукар, адзначыўшы, што «ў краіне ёсьць дастатковыя запасы і таго, і другога».


Прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў лічыць, што «расейцы не павінны рабіць запасы прадуктаў і туалетнай паперы».

Сам ён, па ягоных словах, нічога не купляе ў запас. Ён дадаў, што «няма спажывецкага буму і сярод супрацоўнікаў адміністрацыі расейскага прэзыдэнта».