Ціханоўская ў ААН заклікала прызнаць Беларусь краінай пад часовай ваеннай акупацыяй

Сьвятлана Ціханоўская

У Радзе па правах чалавека ААН 17 сакавіка прэзэнтуюць даклад па сытуацыі ў Беларусі, у якім сабраныя доказы злачынстваў супраць чалавечнасьці.

Паводле прэсавай службы Сьвятланы Ціханоўскай, гэта самы канкрэтны і моцны даклад з усіх, што выйшлі ў ААН па сытуацыі ў Беларусі, ён можа даць ход адкрыцьцю новых спраў у рамках унівэрсальнай юрысдыкцыі і міжнародных расьсьледаваньняў па ўсёй Эўропе.

17 сакавіка Ціханоўская сустрэлася з 27 амбасадарамі краін ЭЗ у Жэнэве, якія прадстаўляюць свае краіны ў ААН. А таксама — з прадстаўнікамі краін-чальцоў Рады па правах чалавека ААН: ЗША, Вялікай Брытаніі, Гамбіі, Коста-Рыкі, Мэксыкі і іншых. Ціханоўская заклікала падтрымаць працяг спэцыяльнага мандата ААН па Беларусі і прыняць рэзалюцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Таксама Ціханоўская заклікала амбасадараў пры ААН:

  • прызнаць Беларусь як краіну дэ-факта часова акупаванай Расеяй;
  • прыцягнуць Лукашэнку да трыбуналу ў сувязі з падзеямі ва Ўкраіне;
  • неадкладна адрэагаваць на катаваньні ў турмах Беларусі і ўмовы ўтрыманьня палітвязьняў.
  • падтрымаць працу міжнароднай плятформы па зборы доказаў злачынстваў рэжыму і падтрымаць беларускіх праваабаронцаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ціханоўская ў Бэрліне выступіла за статус ваенных уцекачоў для беларусаў, якія цяпер выяжджаюць з Украіны і Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Выглядае, што Беларусь акупаваная». Дасьледчыца Atlantic Council пра магчымы ядзерны ўдар Пуціна