Пра гэта паведамляе служба камунікацыі аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату. Галава рымска-каталіцкай царквы размаўляў з Кірылам пры дапамозе сродкаў аддаленай сувязі.
Пра гутарку патрыярха і пантыфіка першай паведаміла служба камунікацыяў Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату.
ТГ-канал «Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!» піша, што абмяркоўвалася сытуацыя «на ўкраінскай зямлі». Асаблівую ўвагу герархі аддалі гуманітарным аспэктам і падкрэсьлілі «выключнае значэньне» перамоваў.
Не паведамляецца, які з бакоў быў арганізатарам і ініцыятарам гутаркі. Ватыкан пракамэнтаваў гэтую падзею празь некалькі гадзінаў.
ТГ-канал «Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!» нагадвае, што сёньня папа Рымскі Францішак прачытаў у малітве: «Калі ж Ты спыніш руку Каіна, паклапаціся і пра яго. Ён наш брат».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Патрыярх РПЦ Кірыл перадаў кіраўніку Расгвардыі абраз, а той прызнаў, што ва Ўкраіне ў іх «ўсё ідзе ня так хутка, як хацелася б»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Папа Францішак: вайна ва Ўкраіне была б «вар’яцтвам»