Зяленскі адказаў на фэйк: «Я магу прапанаваць скласьці зброю толькі вайскоўцам РФ»

Уладзімір Зяленскі

Хакеры ўзламалі сумесную трансьляцыю ўкраінскіх тэлеканалаў. На рухомым радку зьявілася фальшывая заява нібыта ад імя прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, у якой прызнавалі паразу і заклікалі ўкраінскіх вайскоўцаў скласьці зброю і «вярнуцца да сваіх сем’яў».

Зяленскі адказаў: «Я магу прапанаваць скласьці зброю толькі расейскім вайскоўцам і вярнуцца дадому».

«Мы не зьбіраемся складаць зброю перад нашай перамогай», — дадаў ён.