Украінцы і палякі заблякавалі на польска-беларускай мяжы рух грузавікоў з нумарамі Расеі і Беларусі

Чарга на беларуска-польскай мяжы. 2021

На польска-беларускай мяжы перад пунктам пропуску «Кукурыкі — Казловічы» ўкраінскія і польскія актывісты спынілі рух грузавікоў зь беларускімі і расейскімі нумарамі рэгістрацыі на знак пратэсту супраць вайны Расеі ва Ўкраіне і дапамозе ёй з боку Беларусі.

Акцыя пачалася 12 сакавіка, а 14 сакавіка чарга з грузавікоў расьцягнулася на 28 км. Актывісты таксама патрабуюць увесьці санкцыі супраць Расеі і Беларусі ў сфэру аўтамабільных перавозак і транзыту тавараў.

Удзельнікі акцыі блякуюць рух расейскіх і беларускіх грузавікоў і ўдзень, і ўначы.

«Усё пад кантролем, фуры ня едуць, усё стаіць, усё заблякавана. Мы тут на варце!», — сказала адна з украінскіх актывістак Натальля Панчанка.

«Гэта фінансуе забойства нашых грамадзян», — сказаў яшчэ адзін удзельнік акцыі Алег. Ён украінец, але жыве і працуе ў Варшаве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Абстрэлы Кіева і Жытоміра, блякада Марыюпалю. Што адбываецца ў 19-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны