Сёньня гадавіна паразы СССР у вайне зь Фінляндыяй. Як гэта было, сьведчаць дакумэнты НКВД

Архіўныя дакумэнты аб савецка-фінскай вайне

82 гады таму, 30 лістапада 1939 года, пачалася савецка-фінская вайна. Чырвоная армія ўварвалася на тэрыторыю Фінляндыі, разьлічваючы на хуткую перамогу.

Кіраўніцтва СССР спадзявалася з дапамогай вайны адсунуць мяжу ад Ленінграда і ператварыць Фінляндыю ў дзяржаву-сатэліт, паставіўшы там прасавецкі ўрад.

Аднак супрацьстаяньне зацягнулася і ня толькі каштавала Савецкаму Саюзу значных ваенных страт, але і, як прынята лічыць, паказала нізкую баяздольнасьць Чырвонай арміі, што перадвызначыла напад Нямеччыны на СССР у 1941 годзе.

«Будзем біць тых, хто паспрабуюць сунуць свой сьвіны лыч у наш Савецкі агарод, на покліч Партыі і Ўраду грудзьмі станем на абарону нашай Радзімы». Цытаты накшталт гэтага фрагмэнта зь ліста чырвонаармейца У. Ерыса павінны былі ілюстраваць усеагульны патрыятычны ўздым і запал савецкіх вайскоўцаў перад абліччам новай вайны.

Але тыя ж дакумэнты сьведчылі, што сытуацыя ў падразьдзяленьнях, якія рыхтуюцца да адпраўкі на фронт, папраўдзе зусім не бясхмарная.

Вельмі многія цяпер параўноваюць падзеі 1939–1940 гадоў на савецка-фінскім фронце зь цяперашняй расейска-ўкраінскай вайной.

Як выглядала савецка-фінская вайна ў дакумэнтах НКВД, можна пачытаць у адмысловым спэцпраекце «Настоящего времени».