Спартоўцаў Беларусі і Расеі адхілі ад удзелу ў міжнародных студэнцкіх спаборніцтвах

Пратэст супарць вайны Расеі ва Ўкраіне ў нямецкім Франкфурце-на-Майне, 26 лютага

Выканаўчы камітэт Міжнароднай фэдэрацыі студэнцкага спорту (FISU) асудзіў «расейскае ўварваньне ва Ўкраіну пры садзейнічаньні Беларусі» і заклікаў спыніць баявыя дзеяньні.

Як паведамляе «Голас Амэрыкі», камітэт заявіў, што спартоўцаў з Расеі і Беларусі адхілілі ад удзелу ў спаборніцтвах і імпрэзах фэдэрацыі «як мінімум да канца 2022 году».

FISU скасаваў два чэмпіянаты сьвету, а таксама кубак сьвету ў адзінаборствах, якія мелі прайсьці ў Расеі і Беларусі.

Спартоўцы з Расеі і Беларусі ня змогуць удзельнічаць і ва Ўсясьветных летніх студэнцкіх гульнях у Кітаі.

Шматлікія іншыя міжнародныя спартовыя фэдэрацыі спынілі ўдзел спартоўцаў з Расеі і Беларусі ў сваіх спаборніцтвах у адказ на ваенную агрэсію супраць Украіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Беларускі спорт спыняе існаваньне». Што будзе зь беларускімі спартоўцамі пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне