Ва Ўкраіне ад пачатку агрэсіі Расеі зафіксавалі больш за 50 злачынстваў супраць журналістаў

Ілюстрацыйнае фота

Украінская грамадзкая арганізацыя «Інстытут масавай інфармацыі» ад пачатку агрэсіі Расеі супраць Украіны зьбірае факты злачынстваў расейскага войска супраць журналістаў.

На 13 сакавіка зарэгістравана больш за 50 такіх фактаў.

  • У Херсоне расейцы пагражаюць расправай мясцовай журналістцы Ірыне Стараселец, якая асьвятляе падзеі ў акупаваным расейцамі горадзе і іхныя пляны стварэньня камэндатур замест мясцовай улады.
  • У акупаванай Новай Кахоўцы Херсонскай вобласьці прапаў мясцовы журналіст Алег Батурын.
  • Зафіксаваныя пагрозы з боку расейцаў украінскаму фотажурналісту Яўгену Малалетку, які сфатаграфаваў наступствы бамбаваньня радзільні ў Марыюпалі 9 сакавіка.
  • Ад ракетных абстрэлаў паблізу Кіева пацярпеў карэспандэнт Радыё Свабода Мар’ян Кушнір.
  • У часова акупаваным Бярдзянску расейскія войскі пад рулямі аўтаматаў прымушаюць мясцовых журналістаў трансьляваць расейскія каналы.
  • Расейскія вайскоўцы ў Запароскай вобласьці абстралялі і абрабавалі аўтамабіль, у якім знаходзілася журналістка Вікторыя Рошчына.
  • Вядома некалькі фактаў затрыманьня і абстрэлу груп замежных журналістаў, якія асьвятляюць расейскую вайну ва Ўкраіне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Карэспандэнт Радыё Свабода атрымаў кантузію пры ўдары войскаў Расеі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

На Данбасе пад абстрэл трапілі кіраўнік МУС Украіны, журналісты і дэпутаты